Напачатку кастрычніка на тэрыторыі Ляскавіцкага сельсавета стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенню парадку. Удзел у ім прыняў калектыў ДУА «Ляскавіцкі дзіцячы сад». 
Сіламі работнікаў быў наведзены парадак на тэрыторыі саду, у парку ля помніка воінам-вызваліцелям: прыбрана сухое лісце, зрэзаны галінкі дрэў, сабрана смецце. Дзякуючы старшыні сельсавета В.І. Ільючыку быў арганізаваны адвоз лісця. Добры настрой дадалі знойдзеныя падчас працы ў парку загадчыкам гаспадарчай часткі дзіцячага сада Ю.М. Гетманчук баравікі.   
 IMG-8c47c276d3b15ff8c355143455dc1f06-V.jpg - 224.04 KB

Анастасія Цалюк.