Напярэдадні Дня маці, які адзначаўся ў нашай краіне 14 кастрычніка, Ляскавіцкі дзіцячы сад далучыўся да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем матулю разам”.

Таццяна Клімовіч, загадчыца дашкольнай установы, паведаміла, што ў фае для гэтай мэты быў аформлены тэматычны куточак, дзе жадаючыя маглі бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй матулі. Актыўны ўдзел у прафсаюзнай акцыі прынялі як работнікі ўстановы адукацыі, так і бацькі выхаванцаў дзіцячага саду. Варта адзначыць, што мерапрыемства выклікала станоўчыя эмоцыі ў далучыўшыхся, у тым ліку і дзякуючы таму, што акцыя дазволіла ўзнавіць традыцыю напісання пісьмаў.
У гэты ж дзень у дзяржаўнай установе адукацыі прайшло свята, прысвечанае Дню маці і Пакрову Прасвятой Багародзіцы.

Анастасія Цалюк.